JQuery

jQuery
Выява лагатыпа
Тып JavaScript-бібліятэка
Распрацоўшчык Джон Рэзіг
Напісана на JavaScript
Аперацыйная сістэма Кросплатформавае ПЗ
Першы выпуск студзень 2006
Апошняя версія
Рэпазіторый github.com/jquery/jquery
Ліцэнзія ліцэнзія MIT
Сайт jquery.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне паводле алфавітаКатэгорыя:Артыкулы без выяў (пазначана ў Вікіданых: P373)#бібліятэка%20JavaScriptJQueryКатэгорыя:Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)#бібліятэка%20JavaScriptJQueryКатэгорыя:Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае ў 2006 годзе

jQuery (вымаўляецца джэй-кві́эры) — кросплатформавая JavaScript-бібліятэка, прызначаная для спрашчэння сцэнарыяў на баку кліента з HTML[2]. Прадстаўлена ў студзені 2006 года ў Нью-Ёрку на канферэнцыі Баркемп Джонам Рэзігам. У цяперашні час паляпшаецца камандай распрацоўшчыкаў на чале з Дэйвам Метвінам. Выкарыстоўваецца больш чым на 80 % з 10 тысяч сайтаў з самай вялікай колькасцю наведванняў[3]. jQuery з’яўляецца найбольш папулярнай бібліятэкай JavaScript, якая выкарыстоўваецца сёння[4][5].

jQuery з’яўляецца свабодным праграмным забеспячэннем з адкрытым зыходным кодам, пад ліцэнзіяй MIT[6]. Сінтаксіс jQuery распрацаваны, каб зрабіць яго больш арыентаваным на дакумент, выбарку элементаў DOM-мадэлі, стварэнне анімацыі, апрацоўку падзей і распрацоўку праграм Ajax. jQuery таксама дае магчымасці для распрацоўшчыкаў па стварэнні ўбудоў у бібліятэку JavaScript. Гэта дазваляе распрацоўшчыкам ствараць абстракцыі для нізкаўзроўневага ўзаемадзеяння і анімацыі, высакаякасных эфектаў. Модульны падыход бібліятэкі jQuery дазваляе ствараць магутныя дынамічныя вэб-старонкі і вэб-праграмы.

Мноства элементаў паводле выбаркі элементаў з DOM-мадэлі, абыход і маніпуляцыя з падтрымкай селектарнага рухавіка пад назвай «Sizzle», які выкарыстоўваецца ад версіі 1.3, стварыў новы стыль праграмавання, ф’юзінг алгарытмы і DOM-структуры даных, што паўплывала на архітэктуру іншых фрэймворкаў JavaScript, такіх як YUI v3 і Dojo.

Microsoft і Nokia выкарыстоўваюць jQuery у сваім платформах[7]. Microsoft уключыў бібліятэку ў сваё асяроддзе распрацоўкі Visual Studio[8] для выкарыстання ў рамках сваіх фрэймворкаў Microsoft ASP.NET AJAX і ASP.NET MVC, у той час як Nokia інтэгравала бібліятэку jQuery у платформу распрацоўкі віджэтаў Web Run-Time[9]. jQuery таксама выкарыстоўваецца ў MediaWiki, пачынаючы з версіі 1.16[10].

Зноскі

  1. Willison T. jQuery 4.0.0 — 2026. Праверана 17 лютага 2026.
  2. jQuery: The write less, do more, JavaScript library. The jQuery Project.
  3. JavaScript libraries usage statistics Архівавана 31 снежня 2014., Analysis by SimilarTech
  4. jQuery Usage Statistics Архівавана 25 снежня 2018.. Trends.BuiltWith
  5. Usage of JavaScript libraries for websites. W3Techs
  6. License — JQuery JavaScript Library. jquery.com
  7. jQuery, Microsoft, and Nokia. jQuery Blog.
  8. jQuery and Microsoft Архівавана 25 снежня 2018.. ScottGu’s Blog.
  9. Guarana UI: A jQuery Based UI Library for Nokia WRT Архівавана 23 лістапада 2009.. Forum Nokia.
  10. jQuery. MediaWiki.

Спасылкі

Катэгорыя:Бібліятэкі JavaScript Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне з ліцэнзіяй GNU GPL Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне з ліцэнзіяй MIT Катэгорыя:Свабодныя бібліятэкі праграм Катэгорыя:Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на JavaScript
Катэгорыя:Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу) Катэгорыя:Артыкулы без выяў (пазначана ў Вікіданых: P373) Катэгорыя:Бібліятэкі JavaScript Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікіданых Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае ў 2006 годзе Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне з ліцэнзіяй GNU GPL Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне з ліцэнзіяй MIT Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне паводле алфавіта Катэгорыя:Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на JavaScript Катэгорыя:Свабодныя бібліятэкі праграм